Паўлу Севярынцу не паставілі ў пашпарт штамп для выезду за мяжу.
Павал зьвярнуўся ў аддзел грамадзянства і міграцыі Першамайскага раёну Віцебску яшчэ 23 ліпеня. Паўтара месяцы яму абяцалі, што хутка ўсё аформяць і вернуць дакумэнт. Але сёньня яму адмовілі.
Чыноўнікі параілі Севярынцу пазьней яшчэ раз прайсьці працэдуру афармленьня дакумэнтаў для паездак за мяжу.
Павал Севярынец назваў гэта «дробнай помстай чыноўнікаў за «чорныя сьпісы».





