У першай сустрэчы «Мінск» мінімальна перамог жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ». Адзіны гол ужо ў кампенсаваны арбітрам час забіў Андрэй Разін — 1:0.

У другой сустрэчы сышліся два сталічных клубы. Аднак розніца ў класе «Дынама» і СКВІЧа былі каласальнымі. Клуб вышэйшай лігі паклаў малодшым па ранзе пяць галоў — 5:0.

Трапныя ўдары на рахунку румына Курэлі, уругвайца Фігерэда (двойчы), беларуса Быкава. Таксама першы гол у Беларусі забіў славуты расійскі нападаючы Дзмітрый Сычоў.

Фінал Кубка адбудзецца ў маі ў Жодзіна. Згуляюць «Мінск» і «Дынама». Апроч трафея будзе разыграная пуцёўка ў Лігу Еўропы. «Мінск» атрымае яе ў выпадку перамогі, калі выйграе «Дынама», то месца дастанецца «Гомелю» (чацёртая каманда мінулага чэмпіяната).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?