Для кампаніі год атрымаўся складаным, ён змясціў карупцыйныя расследаванні, абвінавачванні ў супрацы са спецслужбамі краін, дзе «ТэліяСанэра» нейкім чынам — наўпрост ці ўскосна — валодае мясцовымі мабільнымі аператарамі, а гэта — Беларусь, Узбекістан ды інш.

Спакойную хаду кангрэса парушыла акцыя пратэсту. Дэманстранты выступілі супраць сувязяў «ТэлііСанэры» з аўтарытарнымі дзяржавамі, заклікалі кіраўніцтва холдынгу да падтрымкі і правоў чалавека ў Беларусі, а таксама недапушчальнасці, каб аператар дазваляў спецслужбам праслухоўваць грамадзян Беларусі ў мэтах ціску і запалохвання.

Скандал з «ТэліяСанэра» пачаўся адразу пасля беларускіх прэзідэнцкіх выбараў-2010, калі адбыліся выпадкі, што з дапамогай мабільных аператараў спецслужбы высочвалі, праслухоўвалі і выклікалі на допыт удзельнікаў Плошчы.
На сённяшні дзень, турэцкая кампанія Turkcell валодае прыкладна 80% аператара Life:) у Беларусі, у той самы час, шведскі холдынг «ТэліяСанэра» валодае вялікай часткай акцыяў кампаніі Turkcell і таму Швецыя мае напсрэдны ўплыў на працу мабільнага аператара.

Гісторыя ўзяла новы паварот, калі шведскае тэлебачанне выявіла выпадкі карупцыі і супрацы з уладамі Узбекістану з боку дачынных кампаніяў «ТэлііСанэры», якія зноў такі кіруюцца холдынгам са Швецыі. Гэта прывяло да вымушанага сыходу кіраўніка «ТэлііСанэры» са сваіх пасад і пачатку унутраных рэформаў.

Сённяшняя акцыя пратэсту прыцягнула ўвагу ўсіх найбуйнейшых СМІ Швецыі, якія прысутнічалі на кангрэсе. Таксама на размову з арганізатарамі акцыі з’явіўся дзяржсакратар ураду Швецыі, які ўдзельнічаў у кангрэсе.

Ізабэль Самэрфельд, арганізатарка акцыі і ініцыятарка шведскай кампаніі «ІнфаБеларусь» (InfoBelarus),

ініцыявала так званы вулічны тэатр, часткай якога сталі соткі ўлётак пра сітуацыю ў Беларусі, кайданкі, амапаўскія дубінкі і бела-чырвона-белыя сцягі з постарамі: «Апазіцыянер — праслуханы! Адпільнаваны! Кінуты за краты! Дзякуй, «ТэліяСанэра»?

«Дадзенай акцыяй мы хочам паказаць негатыўныя бакі холдынгу „ТэліяСанэра“. Сітуацыі, калі ў краінах як Беларусь, іншадумцы праслухоўваюцца і высочваюцца з дапамогай мабільных тэхналогіяў, непрымальная. Сёння на кангрэсе, холдынг падпісаў працоўную дэкларацыю аб прынцыпах свабоды слова і інфармацыйнай цэласнасці, але ж гэтага недастаткова, бо тыя прынцыпе бессэнсоўныя ў краінах як Беларусь, дзе дзяржаўныя законы маніпулююцца аўтарытарным рэжымам Лукашэнкі. „ТэліяСанэра“ павінна таксама мець свае прынцыпе ды ставіць патрабаванні да ўладаў Беларусі, а не ўвесь час танчыць пад дудку рэжыму, які ж пазней прасочвае і запалохвае прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці з дапамогай тэхнікі шведскага холдынгу» — адзначыла Ізабэль Саммэрфельд у часе акцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?