На сайце гарадзенскай газэты «Вечерний Гродно» адбываецца галасаваньне на тэму пабудовы на Нёмане ГЭС. Папярэднія вынікі сьведчаць пра насьцярожанае стаўленьне гарадзенцаў да падобнай ідэі.

Паводле плянаў будучая Гарадзенская ГЭС будзе мець магутнасьць 17 мэгаватаў і здолее выпрацоўваць за год каля 90 млн Кв/г энэргіі. Новая ГЭС павінна забясьпечыць электраэнэргіяй абласны цэнтар ды найбуйнейшае гарадзенскае прадпрыемства «Гродна Азот». Праект ад пачатку не спадабаўся эколягам, якія лічаць, што пабудова ГЭС на Нёмане нанясе шкоду навакольнаму асяродзьдзю як у межах краіны, так і на тэрыторыі суседняй Літвы. Вынікі галасаваньня сайце «ВГ» сьведчаць таксама й пра насьцярожанае стаўленьне да праблемы з боку шараговых гарадзенцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?