Літоўскі ўрад хоча ўвесьці двайное грамадзянства і не выключае магчымасьці рэфэрэндуму ў гэтай справе.

Зараз інстытут падвоенага грамадзянства не дазваляе літоўская канстытуцыя. Каб дазволіць магчымасьць афіцыйнага атрыманьня двайнога грамадзянства, нам трэба зьмяніць асновы права. Думаю, зрабіць гэта магчыма толькі шляхам рэфэрэндуму, які хутчэй за ўсё адбудзецца праз год разам з парлямэнцкімі выбарамі,» – заявіў у чацьвер у этэры літоўскай радыёстанцыі прэмьер‑міністар Літвы Гедымінас Кіркілас.

Старшыня літоўскага ўраду дадаў, што права на падвоенае грамадзянства таксама павінны мець літоўцы на тэрыторыі Польшчы. Гедымінас Кіркілас, як і прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус, лічыць, што беручы пад увагу тое, што літоўцы зьяўляюцца малым народам, а хваля найноўшай эміграцыі ўвесь час ўзрастае, увядзеньне падвойнага грамадзянства зьяўляецца найактуальнейшай справаю.

Нядаўна Літва ўжо мела закон аб двайным грамадзянтсве, які прадугледжваў, магчымасьць грамадзянам Літвы пры атрыманьні грамадзянства іншае краіны захаваць і літоўскае, але ў мінулым годзе Канстытуцыйны суд адмяніў гэтую норму, бо на яго погляд, яна не адпавядала канстытуцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?