Пытаньне аб абвяшчэньні чарговай амністыі будзе разгледжана на восеньскай сэсіі палаты прадстаўнікоў.

Пра гэта ў чацьвер падчас он-лайн канфэрэнцыі заявіў міністар унутраных справаў Беларусі Уладзімер Навумаў. Паводле ягоных словаў, «рашэньне ад абвяшчэньні амністыі будзе разглядаць парлямэнт падчас будучай сэсіі таму, бо ўвесну гэта не атрымалася зрабіць таму, што не ўсе зацікаўленыя бакі змаглі абмеркаваць умовы вызваленьня зьняволеных».

Тым час у беларускіх турмах за палітычную дзейнасьць па-ранейшаму знаходзяцца лідэр незарэгістраванага Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч і экс-кандыдат на пасаду прэзыдэнта Аляксандар Казулін, які быў асуджаны на пяць з паловаю год зьняволеньня за нібыта арганізацыю масавых беспарадкаў у Менску. Акрамя гэтага, Камітэтам дзяржаўнай бясьпекі быў распачаты шэраг крымінальных справаў супраць моладзевых актывістаў, якія ўжо цяпер рызыкуюць патрапіць за краты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?