Чалавек не можа жыць без навін. Беларускіх вязняў сумлення нават катуюць інфармацыйнай ізаляцыяй.

Але часам мы маем тых навін досыць. Хочыцца адключыцца ад іх. Для гэтага мы стварылі новы раздзел на сайце: nn.by/PS. У гэты раздзел будуць трапляць толькі аналітычныя і культурныя матэрыялы: меркаванні, гісторыя, літаратура, архітэктура, моды, моўныя дыскусіі, вясёлыя карцінкі — тое самае, што трапляе ў раздзелы «Культура» скандынаўскіх газет, што публікуецца ва ўік-эндавых дадатках да газет нямецкіх і брытанскіх.

Гэта такі інтэлектуальны дадатак, інтэлектуальная выбарка ў яе інтэрнэт-фармаце.

У раздзел трапляе прыкладна 40–50 артыкулаў і карцінак за тыдзень. Вялікая доля іх, мо’ Вы заўважылі, публікуецца ў суботу й нядзелю. Для зручнасці чытання матэрыял тут даецца шырэйшай, чым у навіннай частцы сайта калонкай. Хтосьці ўзгадае «Нашу Ніву» другой паловы 90-х. Так, мы яе таксама мелі на ўвазе. Дарэчы, лагатып раздзела намаляваў Міхал Анемпадыстаў.

Калі маеце падказкі адносна гэтага раздзела, пішыце ў каментах да гэтага артыкула.

Карацей, nn.by/PS.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?