Цэнтр па расследаванні злачынстваў нацыянал-сацыялізму ў нямецкім Людвігсбургу выйшаў на след дзясяткаў нацысцкіх злачынцаў, якія не прыцягваліся раней да адказнасці.

Ужо цягам бліжэйшых тыдняў будзе пачата расследаванне ў дачыненні да 50 былых наглядчыкаў канцлагера Асвенцім-Біркенаў.

Кіраўнік цэнтра Курт Шрым паведаміў, што арганізацыя валодае інфармацыяй аб імёнах і адрасах падазраваных. Экс-наглядчыкам каля 90 гадоў, яны раскіданыя па ўсёй тэрыторыі Германіі.

Пасля вынясення абвінаваўчага прысуду ў дачыненні да 91-гадовага Джона (Івана) Дзем'янюка, прызнанага саўдзельнікам ў знішчэнні 28060 габрэяў падчас Другой сусветнай вайны ў канцлагеры Сабібор, Курт Шрым лічыць магчымым правядзенне працэсаў і ў дачыненні да іншых былых наглядчыкаў.

У сакавіку 2012 года Дзем'янюк памёр у доме састарэлых у Баварыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?