Смаргонскі міжраённым аддзелам фінансавых расследаванняў Камітэта Дзяржкантролю па Гродзенскай вобласці сумесна з Ашмянскай мытняй праведзены праверачныя мерапрыемствы, у выніку якіх накладзены арышт на алкагольную прадукцыю, якая транспартавалася ў Літву транзітам без абавязковага суправаджэння падраздзяленнямі дэпартамента аховы МУС Беларусі.

Як паведамляе прэс-цэнтр КДК,

усяго арыштавана больш за 15 тысяч бутэлек вырабленага ў Арменіі віна пладовага і вінаграднага ёмістасцю 0,75 літра на суму 614 млн рублёў. Груз перавозіўся на аўтамашыне "Вольва" з Ерэвана ў Вільню.

Адказнасць за дадзенае парушэнне прадугледжвае канфіскацыю тавару з накладаннем штрафу ў памеры ад 4000 да 5000 базавых велічынь.

Матэрыялы праверкі арыентаваныя для разгляду ў суд Смаргонскага раёна.

Раней работнікамі Смаргонскага міжрайоддзела фінансавых расследаванняў у сувязі з аналагічным правапарушэннем была затрыманая партыя лікёра-гарэлачных вырабаў у колькасці 13,8 тыс. бутэлек на суму больш як 463 млн. рублёў. Па рашэнні суда Гродзенскай вобласці нелегальны груз аддадзены ў даход дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?