Па стане на 7 красавіка ў Беларусі ў выніку паводкі, у Брэсцкай і Гомельскай абласцях, падтоплена агулам больш за паўтысячы падворкаў, гаспадарчых пабудоў і дачных дамоў.

У прыватнасці, як паведамляецца на сайце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, у выніку ўздыму ўзроўню вады ў рэках (Прыпяць, Гарынь, Простыр, Уза) на тэрыторыі Брэсцкай і Гомельскай абласцей застаюцца падтопленыя паводкавымі водамі -- 4 жылыя дамы, 247 падворкаў, 153 гаспадарчыя пабудовы , 111 дачных дамоў, 3 участкі дарог (Гомельскі раён - 6 падворкаў, 5 дачных дамоў, 7 гаспадарчых пабудоў; Жыткавіцкі раён - 23 падворкі, 10 гаспадарчых пабудоў; Мазырскі раён - 158 падворкаў, 123 гаспадарчыя пабудовы, 106 дачных дамоў; Петрыкаўскі раён - 22 падворкі, 8 гаспадарчых пабудоў, 3 участкі дарог; Пінскі раён - 3 падворка, 3 гаспадарчыя пабудовы; Столінскі раён - 4 жылыя дамы, 35 падворкаў, дзве гаспадарчыя пабудовы).

Талымі водамі на тэрыторыі названых абласцей падтоплена 7 жылых дамоў, 49 падворкаў, 51 гаспадарчая пабудова, адзін дачны дом (Столінскі раён - 4 падворка; Мазырскі раён - 3 падворка, 2 гаспадарчыя пабудовы, адзін дачны дом; у Гомелі - 7 падворкаў, 9 гаспадарчых пабудоў; Калінкавіцкі раён - 2 жылыя дамы, 3 падворка; Добрушскі раён - адно падворак, Жыткавіцкі раён - адзін жылы дом, 4 падворка, 3 гаспадарчыя пабудовы; Нараўлянскі раён - 7 падворкаў, 17 гаспадарчых пабудоў; Гомельскі раён - 10 падворкаў, 20 гаспадарчых пабудоў; Хойніцкі раён - 4 жылыя дамы, 10 падворкаў).

Па звестках МНС, жыццезабеспячэнне населеных пунктаў не парушанае, вядзецца пастаянны маніторынг паводкавай сітуацыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?