Злева направа: Міхась Булыга, Браніслаў Курага-Скрага, Франціш Бартуль, а. Часлаў Сіповіч, Аляксандр Надсан, Павал Асіповіч, Павал Навара, Янка Мазура, Міхась Баяроўскі. Лондан. 1952 год.

Злева направа: Міхась Булыга, Браніслаў Курага-Скрага, Франціш Бартуль, а. Часлаў Сіповіч, Аляксандр Надсан, Павал Асіповіч, Павал Навара, Янка Мазура, Міхась Баяроўскі. Лондан. 1952 год.

У пятніцу 5 красавіка ў Бірмінгеме (Вялікабрытанія) у веку 88 гадоў памёр адзін з найстарэйшых дзеячоў паваеннай беларускай эміграцыі Міхась Баяроўскі.

Да апошняга дня спадар Баяроўскі заставаўся верным падпісчыкам «Нашай Нівы» і шчодрым ахвярадаўцам на беларускія справы.

Міхась Баяроўскі нарадзіўся на Наваградчыне ў 1924 годзе, падчас вайны быў студэнтам беларускай Навагрудскай настаўніцкай сэмінарыі, пасля курсантам беларускай афіцэрскай школы БКА ў Менску. Пакінуўшы Беларусь, ён неўзабаве далучыўся да антынацысцкага рэзістансу ў Францыі, скончыў вайну ў складзе 2-га корпусу генерала Андэрса; адразу пасля вайны пасяліўся ў Англіі, дзе заставаўся на працягу доўгага часу адным з найактыўнейшых сяброў Згуртавання Беларусаў у Вялікай Брытаніі, кіраўніком аддзела арганізацыі ў Бірмінгеме.

Паводле брытанскіх беларусаў, нягледзячы на сталы век і слабое здароўе, Міхась Баяроўскі да самых апошніх гадоў заставаўся актыўным дзеячом брытанскага беларускага грамадскага жыцця, а таксама жыцця Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, карыстаўся агульнай пашанай і пакінуў па сабе светлую памяць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?