Першынец Жанны Фрыске з’явіўся на свет у Амерыцы. 7 красавіка
Рашэнне нараджаць у Амерыцы спявачка прыняла самастойна. Мясцовы мяккі клімат і высокі ўзровень медыцыны, па словах Жанны, ідэальна пасаваў для стану шчаслівага чакання малога.
Бацькам дзіцяці, на думку сяброў артысткі, з’яўляецца тэлевядучы Дзмітрый Шэпелеў — менавіта ў яго кампаніі Жанну бачылі апошні год.З ім Жанна рэгулярна адпачывала ў Маямі і летась, і сёлета.
Некалькі дзён таму Дзмітрый Шэпелеў тэрмінова вылецеў у Амерыку, каб падтрымаць Жанну. У момант родаў
Дарэчы, шчаслівая мама да апошніх дзён вяла досыць актыўны лад жыцця — наведвала крамы, кінатэатры і цыркавыя паказы. Разам з Фрыске ў Амерыцы апошнія месяцы яе цяжарнасці знаходзілася родная сястра — Наталля Фрыске.
З блізкімі сябрамі Жанна дзялілася, што хоча назваць дзіця рэдкім імем — Платон.
Чыё прозвішча возьме дзіця пакуль не ясна — як вядома, Жанна Фрыске і Дзмітрый Шэпелеў не знаходзяцца ў афіцыйным шлюбе. Першыя месяцы жыцця малога спявачка збіраецца правесці таксама ў Амерыцы.





