У Харватыі 20 тысяч чалавек пратэставалі супраць выкарыстання кірыліцы
Каля 20 тысяч чалавек выйшла на вуліцы Заграба ў Харватыі, пратэстуючы супраць планаў па выкарыстанні кірыліцы на дарожных знаках,
паведамляе руская служба «Бі-бі-сі».
Кірыліцай карыстаюцца сербы, якія жывуць у харвацкім горадзе Вукавар.
У 1990-я гады ў горадзе праходзілі жорсткія баі падчас вайны за незалежнасць Харватыі, і ён да гэтага часу ёсць адным з сімвалаў харвацкага нацыяналізму.
У ліпені Харватыя далучыцца да Еўрапейскага саюза, і адна з умоваў гэтага — захаванне правоў меншасцяў. Таму ў краіне рыхтуецца закон, згодна з якім у раёнах, дзе больш за траціну насельніцтва складаюць сербы, неабходна выкарыстоўваць кірыліцу на дарожных знаках. Пратэстоўцы патрабуюць выключыць Вукавар з гэтага закона.
BBC
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ