Вуянавіч і Лекіч

Вуянавіч і Лекіч

Дзеючы прэзідэнт Чарнагорыі Філіп Вуянавіч і кандыдат ад апазіцыі Міадраг Лекіч заявілі пра сваю перамогу на прэзідэнцкіх выбарах, якія завяршыліся ў краіне ў нядзелю.

Паводле звестак штаба Вуянавіча, які прадстаўляе Дэмакратычную партыю сацыялістаў, ён набраў 51,3% галасоў, а апанент - 48,7%. Лекіч, які прадстаўляе апазіцыйны Дэмакратычны фронт, сцвярджае, што набраў 50,5% супраць 49,5% у Вуянавіча.

Выбарчая камісія абвясціла, што паведаміць афіцыйныя вынікі падліку галасоў на працягу двух сутак пасля заканчэння галасавання.

Прэзідэнт для 680 тыс. насельніцтва Чарнагорыі ў асноўным выконвае цырыманіяльныя функцыі, а асноўная ўлада належыць прэм'ер-міністру. Аднак перамога апазіцыянера Лекіча нанясе ўдар па пазіцыях сацыялістаў, якія знаходзяцца ва ўладзе ў краіне ўжо 20 гадоў. Акрамя таго, аспрэчванне вынікаў выбараў можа прывесці да вулічных пратэстаў, што абцяжарыць перамовы аб уступленні Чарнагорыі ў Еўрасаюз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?