Дактары даўно папярэджвалі пра шкоднасць чырвонага мяса для здароўя. Насычаны тлушч і халестэрын павышаюць рызыку сардэчна-сасудзістых захворванняў. Аказалася, справа не толькі ў тым. У чырвоным мясе ёсць карнітын. Гэтае рэчыва дапамагае дастаўляць тлустыя кіслоты ў клеткі, дзе яны служаць крыніцай энергіі. Але даследчыкі з Кліўлендскай клінікі высветлілі, што лішні карнітын у страўнікавым тракце ператвараецца ў іншы метабаліт: так званы TMAO, які выклікае атэрасклероз, звужэнне сасудаў.

Чырвонае мяса — гэта свініна, цяляціна, ялавічына, бараніна. Дактары рэкамендуюць не перабаршчыць з яго ўжываннем. Курыца, індычка ўтрымліваюць нашмат менш і халестэрыну, і карнітыну.

Варта зважаць, што карнітын утрымліваецца не толькі ў чырвоным мясе. Яго дадаюць у некаторыя штучныя прадукты — напрыклад, энергетычныя напоі.

Спажыванне чырвонага мяса ў свеце падае з 1970-х гадоў. Дзякуючы гэтаму зніжаецца і колькасць сардэчных захворванняў, якія пэўны час былі галоўнай прычынай смерцяў.

Варта нагадаць, што не толькі перабор з халестэрынам нясе пагрозу здароўю. Курэнне, лішняя вага, сядзячы лад жыцця таксама ўяўляюць вялікую пагрозу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?