Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікала беларусаў не збіраць у лясах першацветы.
Як паведаміла галоўны спецыяліст упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Мінпрыроды Ксенія Панцялей, у Беларусі колькасць раслін, што рана зацвітаюць, няўхільна скарачаецца. Для многіх відаў прычына гэтага — масавы збор, пры якім адбываецца пашкоджанне каранёвай сістэмы раслін.
Дарэчы, збор гэтых раслін забаронены па законе і караецца штрафам ад 20 да 50 базавых велічынь (ад 2 млн. да 5 млн. рублёў).





