Малдова знаходзіцца на мяжы эканамічнага крызісу. Страты ад засухі, якая ўсталявалася ў краіне, перакрочваюць чацьвёртую частку валавага ўнутранага прадукту рэспублікі.

Паводле афіцыйных падлікаў, страты выкліканыя сьпякотным надвор’ем склалі больш за мільярд даляраў. Аднак гэта яшчэ не канчатковая лічба. На згаданыя страты накладаецца расейскае эмбарга на малдаўскае віно. Менавіта сельская гаспадарка й экспарт віна зьяўляюцца галоўнымі сэктарамі эканомікі Малдовы.

Спэцыялісты лічаць, што крызыс, які пагражае Малдове можа быць значна горшы, чым так званы Вялікі Голад 1946 г. Тады прычынаю крызісу была падобная засуха й калектывізацыя.

Малдаўскія палі нагадваюць зараз пустыні, а вінаграднікі, якія звычайна ў такую пару года зялёныя, жоўтыя й сухія, нібы позьняй восеньню.

Улады ў Кішынёве зьвярнуліся да міжнароднай супольнасьці за харчовай дапамогай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?