Жыхары Паўночнага паўшар’я гэтымі днямі могуць назіраць мэтэорны паток г.зв. Пэрсэідаў, паколькі візуальна падаецца, што яны лятуць з сузор’я Пэрсэя.

Але на самай справе гэта мікрачасьцінкі, што ўтварыліся ў выніку распаду камэты Суіфта—Тутля.

Зоркапад пачаўся два тыдні таму, але ягоны пік прыходзіцца на дзьве ночы, учорашнюю і сёньняшнюю. А наогул зорны дождж будзе працягвацца яшчэ два‑тры дні.

Навукоўцы зазначаюць, што за год наша плянэта перасякае дзясяткі такіх патокаў, але толькі ў жніўні, калі неба бязвоблачнае і чыстае, даецца цудоўная магчымасьць атрымаць асалоду ад гэтага відовішча. За гадзіну можна налічыць ня менш сотні падаючых зорак. У лістападзе, калі неба пахмурнае, Леаніды часам ня ўбачыш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0