![]() |
Беларусь плануе ўвесці бязвізавы рэжым з Аргенцінай, Малайзіяй і Венесуэлай. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Гіро.
«Мы ўжо абмяняліся з гэтымі трыма краінамі праектамі пагадненняў, і цяпер ідзе актыўная работа па ўзгадненню дакументаў. Мы разлічваем на працягу паўгода‑года выйсці на падпісанне пагадненняў«, — сказаў ён.
Начальнік консульскага ўпраўлення падкрэсліў, што Беларусь выступае за спрашчэнне візавага рэжыму з максімальна большай колькасцю краін свету. «Дамоўленасці аб бязвізавых паездках грамадзян вельмі важныя для актыўнага развіцця гандлёва‑эканамічных, інвестыцыйных, гуманітарных, навукова‑тэхнічных і культурных сувязей«, — дадаў Андрэй Гіро.





