Ужо вызначаны інвэстар, які будзе асвойваць участак за кінатэатрам "Масква". Тут будзе збудаваны справавы цэнтар і паркінг на 300 машына-месцаў. Таксама ёсьць інвэстар, які мусіць пачаць пабудову шматузроўневай аўтастаянкі на 150 машына-месцаў у квартале вуліц Няміга, Камсамольская й Гарадзкі вал.
Як паведаміў галоўны інжынэр прадпрыемства "Гаражы, аўтастаянкі, паркоўкі" Пятро Пруднікаў, неўзабаве на таргі будуць выстаўленыя й іншыя участкі пад будаўніцтва паркінгаў. Так, ёсьць пляцоўка на вуліцы Энгельса, непадалёк ад Музычнага завулку, пад аўтастаянку на 100 месцаў. Невялікі паркінг на 65 машына-месцаў плянуецца ўзьвесьці ў будынку абутковай фабрыкі, якая месьціцца на скрыжаваньні вуліц Няміга і Караля, і яшчэ адзін на 300 машына-месцаў на тэрыторыі фабрыкі.





