Сыстэма арэнды ровараў, што дзейнічае ў Парыжы зь 15 ліпеня, выклікала вялікую зацікаўленасьць у жыхароў гораду і турыстаў. Ужо больш за мільён чалавек скарысталіся новай паслугай.
— На працягу першых тыдняў колькасьць тых, хто браў у арэнду ровары, перавысіла мільён — паведаміў прадстаўнік гарадзкіх уладаў Парыжу. На яго думку, ровары маюць усе шанцы стаць больш папулярным сродкам транспарту, чым трамваі, якія зноў езьдзяць па Парыжы.
Аднаразовая плата за арэнду ровара складае 1 эўра за дзень, аднак для пастаянных карыстальнікаў двух колаў існуе спэцыяльная прапанова: яны могуць плаціць 5 эўра за тыдзень і 29 эўра за цэлы год карыстаньня роварам. Узяты ў арэнду ровар можна пакінуць на кожнай з 750 станцыяў, што месьцяцца ў розных частках Парыжу.
Раней за парыжанаў гэткай паслугай пачалі карыстацца жыхары Капэнгагену, Жэневы, Барсэлёны і Ліёну. І таксама пасьпяхова.





