Сяргей Калякін

Саюзу левых сіл адмовілі ў рэгістрацыі.

Міністэрства юстыцыі спаслалася на частку трэцюю артыкула 17 Закона аб палітычных партыях. Афіцыйны адказ, датаваны 9 жніўня, прыйшоў заснавальнікам Саюза сёння. Паводле лідэра ПКБ, якая мусіць стаць адной з частак Саюза левых сіл, Сяргей Калякін заявіў, што адказ з Мінюсту унікальны: «Ён не паддаецца ні юрыдычнаму, ні палітычнаму аналізу».

Па словах Калякіна, матывуючы рашэнне аб адмове ў рэгістрацыі, міністэрства спасылаецца не на супярэчнасці закону, а на фармальныя недакладнасці ў афармленні прадстаўленых дакументаў і несупадзенне выпісак з пратаколаў з самімі пратаколамі.

Прыкладам, такая цытата з дасланага дакумента: «Если в выписке из протокола при отражении состава присутствующих размещено слово «Присутствует» (такая же запись имеется в выписке из протокола от 12.122006), то в самом протоколе — слово «Присутствуют».

Паводле Калякіна, на падставе такіх момантаў Мінюст робіць выснову пра фальсіікацыю часткі прадстаўленых аргкамітэтам па стварэнні Саюза левых сіл дакументаў.

Калякін заявіў, што партыі‑заснавальніцы Саюза таксама маюць падставы лічыць адказ Мінюста несапраўдным, бо і ў ім ёсць граматычныя памылкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?