Кадр з тэлерэпартажу з нарады ў Аляксандра Лукашэнкі.
Палкоўнік Шпягун (злева) і генерал-маёр Вакульчык (справа).
У закрытых рэжымах аналітыкі звяртаюць увагу на дробныя дэталі, каб адгадаць, хто які ўплыў мае і якія тэндэнцыі дамінуюць. Напрыклад, рассадка: хто каля каго і за кім сядзіць? Блогер
Блогер робіць выснову пра вялікі ўплыў і давер асабіста да Шпегуна і да ААЦ у цэлым. Гэты цэнтр быў створаны за часоў кіравання Лукашэнкі, які спрабаваў стварыць сістэму, пры якой розныя спецслужбы ўраўнаважвалі б і кантралявалі адна другую. ААЦ месціцца побач з прэзідэнтурай, у будынках былой Нацыянальнай бібліятэкі на вуліцы Кірава.





