Расійскі фільм «Стылягі»: каля мінскага ГУМа здымалі Маскву
На мінулым тыдні галоўны корпус БДУ нечакана ператварыўся ў Маскоўскі дзяржаўны гуманітарны ўніверсітэт. Змянілі шыльды, начапілі літары «МГГУ» на фасад. Як паведамілі ў
Мінск часта можна бачыць у расійскіх фільмах і серыялах — Акадэмія навук становіцца Маскоўскім гарадскім судом, а вуліцы Багдановіча або Кастрычніцкая — у сталінскую Маскву. Чым Беларусь прываблівае расійскіх кіношнікаў?
У Беларусі засталося шмат ваеннай тэхнікі, касцюмаў часоў вайны — у Маскве гэтага значна менш, —кажа рэжысёр і сцэнарыст Андрэй Курэйчык, якому даводзілася працаваць і ў Расіі, і ў Беларусі. —
Таксама ў кадры часта патрэбны горад без рэкламы і мадэрнізацыі.Менавіта таму ў Мінску здымалі кіно пра савецкага хакеіста Валерыя Харламава» («Легенда № 17» — НН).
Аднак не менш цікавяць расійскіх рэжысёраў беларускія цэны. «Цяпер розніца ў расцэнках на здымкі ў Расіі і ў Беларусі зменшылася, — расказвае Курэйчык. —
Яшчэ пару гадоў таму, пры здымках у Беларусі эканомілася 40% сродкаў, цяпер варта казаць пра 20%.Тым не менш арандаваць пад здымкі кавярню ў Мінску танней, чым у Маскве. Здымачныя групы таксама таннейшыя, транспарт — нават адсутнасць затораў на вуліцах вельмі змяншае выдаткі».
Але, па словах Курэйчыка, не менш важнай часткай эканоміі для расійскіх кампаній застаюцца беларускія акцёры.
«На галоўныя ролі вязуць артыстаў з Расіі, — кажа ён. — А вось на ролі другога плана бяруць мясцовых.
У расійскіх акцёраў заробак складаедзве-тры тысячы даляраў за здымачны дзень, а студэнт ВГІКа бярэ за дзень ад $500–700. У Беларусі за $200–300 можна запрасіць Народнага артыста».
«90% людзей, якія працуюць на здымачных пляцоўках расейскага кіно — беларусы», — кажа праваабаронца, былы афганец Алег Воўчак. Ён здымаецца ў расійскіх серыялах рэгулярна — у ролях другога плану.
«Учора быў на здымках фільма пра расейскую „зону“, які здымаецца ў Беларусі, — кажа Воўчак. — Акцёры масоўкі атрымліваюць ад $10 да $30.Але на здымках у масоўцы не зробіш бізнэс — гэта робіцца для ўнутранага драйву. Гэта як танцы: калі звыкаешся, то не танчыць два тыдні проста цяжка. Так і з кіно: трэба здымацца хоць раз на два тыдні».
Падобная сітуацыя з расейскім кіно склалася і ва Украіне — там, па словах Андрэя Курэйчыка, здымкі расійскага кіно ідуць яшчэ актыўней, чым тут.
«Па цэнах Беларусь і Украіна знаходзяцца на адным узроўні, — кажа ён. — Таксама ва Украіне ёсць холдынгі, якія таксама займаюцца здымкамі, з імі прасцей працаваць. У Беларусі іншы плюс — адсутнасць мяжы, а таму і размытнёўкі. Пры гэтым нашыя каналы амаль нічога не здымаюць».





