Тэрарыст вырабіў выбуховыя прылады з шасцілітровых хуткаварак і запоўніў цвікамі ды металічнымі шарыкамі – такімі, як у падшыпніках, каб параніць якнайбольш людзей. Бомбы былі схаваныя ў чорных заплечніках каля маршруту, па якім беглі марафонцы, паведамляе ФБР.

Гэта адна з самых прымітыўных канструкцый бомб. Нешта падобнае было ўжыта і для тэракта ў 2008 годзе ў Мінску, вінаватым у якім суд прызнаў віцебчука Дзмітрыя Канавалава. Такія бомбы нярэдка выкарыстоўваюць тэрарысты, што дзейнічаюць у Афганістане, Індыі і Пакістане (там народ масава карыстаецца каструлямі-хуткаваркамі, у якіх страва гатуецца пад ціскам).

Аналагічныя зарады ўжылі тэрарысты, адказныя за серыю нападаў у Мумбаі (Індыя) у 2008 годзе. Тады загінула каля 200 чалавек. Спрабаваў выкарыстаць аналагічную прыладу і Фейсал Шахзад, бамбіст з Таймс-сквер, у маі 2010. Шахзада бомбу з хуткаваркі навучылі, як высветлілася, у пакістанскім трэніровачным лагеры тэрарыстаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?