Цікавы выпадак адбыўся 17 красавіка ў цэнтры Мінска. Кампанія з трох маладзёнаў адпачывала ў парку Горкага. Адзін з іх, разагрэты першым красавіцкім сонейкам, вырашыў асвяжыцца ў Свіслачы.
Пабачыўшы журналістак з камерай, хлопцы прапанавалі зняць «гераічны» ўчынак на відэа.
Перасцярогі, што справа гэта небяспечная — рака не глыбокая, вада брудная — не дзейнічалі.
Тым часам побач знаходзілася іншая кампанія — госці з Расіі, Украіны і Казахстана. Слова за слова, і беларус (як потым высветлілася, жыхар Слоніма) дамовіўся з госцем з Масквы, што калі скочыць, той дасць яму «100 баксаў».
Вось як гэта выглядала:
Застаецца толькі гадаць, што кіравала адважным ныральнікам: слава, грошы ці… дурманлівыя прамяні позняга вясновага сонейка.
* * *
А вы скочылі б у ваду за сто баксаў? Выказвайцеся ў каментах і ў апытанцы.





