У якасці «зацікаўленых асоб» праходзяць фатографы Юлія Дарашкевіч, Аляксандр Васюковіч і Вадзім Заміроўскі.
Начальнік упраўлення ідэалагічнай работы Гродзенскага аблвыканкама Павел Скрабко. Фота радыё «Свабода».
Юрысконсульт абласнога КДБ Наталля Скурат. Фота радыё «Свабода».
17 красавіка ў Ашмянах пачаўся судовы разгляд альбома «Прэс-фота Беларусі — 2011» на прадмет экстрэмізму.
41 асобнік альбома «Прэс-фота Беларусі — 2011» быў канфіскаваны ў фатографаў Юліі Дарашкевіч і Аляксандра Васюковіча 2 лістапада 2012 года на памежным пераходзе «Каменны Лог».
У якасці «зацікаўленых асоб» па справе аб прызнанні альбома «Прэс-фота Беларусі — 2011» экстрэмісцкім праходзяць фатографы Юлія Дарашкевіч, Аляксандр Васюковіч і Вадзім Заміроўскі, які разам з Дарашкевіч з’яўляецца арганізатарам конкурсу «Прэс-фота Беларусі».
КДБ па Гродзенскай вобласці на судзе прадстаўляла юрысконсульт абласнога КДБ Наталля Скурат.
Гродзенскі аблвыканкам прадстаўляў начальнік упраўлення ідэалагічнай работы Павел Скрабко.





