Аварыя адбылася раніцай у 7.50 на скрыжаваньні вуліцаў Багдановіча, Старажоўскай і Купалы, паведамілі ў дзяжурнай службе УДАІ Менску. Сутыкнуліся аўтамабілі ЗІЛ і Seat. ЗІЛ прабіў агароджу, вылецеў на ходнік, зачапіў слуп і ўрэзаўся ў будынак. Паводле супрацоўніка дзяжурнай службы УДАІ Менску, сутыкненьне адбылася па віне кіроўцы Seat Канстанціна Р. 1987 г.н., які, паварочваючы ўправа з боку вул. Старажоўская, не прапусьціў аўтамабіль ЗІЛ. Апошні рухаўся на зялёнае сьвятло па вул. Багдановіча ў кірунку Нямігі. Кіроўца ЗІЛа Сяргей Б. 1967 г.н., індывідуальны прадпрымальнік зь Менску, ад атыманых у выніку аварыі пашкоджаньняў загінуў на месцы. Канстанцін Р., паводле дзяжурнай службы УДАІ, не атрымаў нават драпіны. Ён кіраваў аўтамабілем, які належыць ягонаму бацьку.
![]() |
Фота _IvAnKo_, forum.onliner.by,





