Сёньня ў Гаспадарчым судзе Менску распачаўся судовы працэс па пазове юргрупы «Аргументъ» да Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП). Прычына - публікацыя на сайце www.ucpb.org артыкулу «Сям’я» робіць бізнэс. Пад надзейным дахам дзяржавы». На думку, істца артыкул наносіць шкоду дзелавой рэпутацыі таварыства і яго заснавальніка Андрэя Леанідавіча Козіка, сына старшыні ФПБ.
АГП заяўляе, што партыя не зьяўляецца ўладальніцай сайту www.ucpb.org. У АГП гавораць, што гэта не партыйны сайт, а рэсурс прыхільнікаў партыі і хостынг на яго належыць ня ім.
Судзьдзя Н. Арлоўская перанесла паседжаньне на заўтра, 16 ліпеня.
Да 9.40 адказчык мусіць падаць інфармацыю, хто ў Беларусі рэгіструе дамэнныя адрасы.
Бок істца высунуў хадайніцтва пра перанос справы на канец жніўня. Сам ісьцец на суд не зьявіўся, бо зьехаў у камандзіроўку. Судзьдзя палічыла гэтую прычыну няўважлівай.





