![]() |
З 2008 году курс беларускага рубля больш ня будзе прывязаны да расейскага. Такое рашэньне ўключана ў праект асноўных кірункаў грашова‑крэдытнай палітыкі на 2008 год.
У 2008 годзе Нацбанк мае выкарыстоўваць абменны курс беларускага рубля да даляра ЗША ў якасьці адзінага прамежкавага манэтарнага арыенціру грашова‑крэдытнай палітыкі.
Паводле праекту, пры гэтым у 2008 годзе Нацбанк разьлічвае ўтрымаць абменны курс рубля да даляра ў межах плюс‑мінус 2,5 працэнта. Такі самы калідор прывязкі існаваў у 2007 годзе.
Важнасьць Расеі як стратэгічнага гандлёвага партнёра Беларусі паціху зьмяншаецца. Гэтым тлумачыцца і адмова ад прывязкі да расейскага рубля.
Фота photo.bymedia.net





