А 18-й гадзіне ля муроў царквы Сьвятога Язэпа ў сталіцы каталіцкі сьвятар адправіць службу. Людзі будуць маліцца за вяртаньне храму.
Вернікі некалькі гадоў гады змагаюцца за вяртаньне царквы Сьвятога Язэпа. Раней у царкве і бэрнардынскім манастыры, часткай якога яна была, разьмяшчалася вайсковая камэндатура. Асаблівыя пратэсты вернікаў выклікала жаданьне ўладаў перадаць квартал арабскім інвэстарам для выбудовы там пяцізоркавага гатэлю з саўнай і боўлінгам. Малітвы за вяртаньне царквы праходзілі ля яе муроў штодзень. Сёньня, на сьвята Ўшэсьця Багародзіцы, упершыню пад мурамі пройдзе служба.





