Міністр абароны Літвы Юозас Алякас назваў інцыдэнт з удзелам беларускага самалёта МіГ-29 нязначным парушэннем, якое не патрабавала дадатковай рэакцыі.

Міністр паведаміў, што адказныя службы Літвы своечасова зафіксавалі здарэнне 18 красавіка. Па словах Алякаса, «з суседзямі-беларусамі вельмі нядрэнная сувязь, што дазваляе патэлефанаваць і інфармаваць, атрымаць іх рэакцыю».

На пытанне, ці былі паднятыя ў паветра дыслакаваныя на базе ВПС Літвы ў Шаўляі знішчальнікі, якія ажыццяўляюць у краінах Балтыі місію СПА, міністр адказаў, што парушэнне было невялікае і дадаткова рэагаваць не трэба было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?