«Белсат» апублікаваў ліст Віктара Гайсёнка да фірмы, якая распаўсюджвае фільм.

Афіцыйнага каментара фірмы-дыстрыбутара пакуль няма, але ўжо вядома, што ліст Віктара Гайсёнка ніяк не паўплывае на дэманстрацыю стужкі ў кінатэатрах.

Вось тэкст ліста.

«Рэклама ў польскіх кінатэатрах фільму «Жыве Беларусь» («Żywie Biełarus») рэжысёра Кшыштафа Лукашэвіча (Krzysztof Łukaszewicz), распаўсюднікам якога ў Польшчы ёсць таварыства з абмежаванаю адказнасцю «KINO ŚWIAT», выклікае пэўную занепакоенасць.

Надзвычай сумнеўнаю падаецца неабходнасць дэманстрацыі польскім гледачам фальшывай карціны, пададзенай у фільме. Ніводзін з паказаных у стужцы фрагментаў не мае нічога супольнага з рэчаіснасцю, а папросту дэманструе хворую фантазію аўтара сцэнара.

У сувязі з гэтым паўстае пытанне: навошта прыязную Польшчы краіну паказвць у настолькі негатыўным святле, узбуджаючы ў паляках непрыхільнасць да іх блізкага ўсходняга суседа. Народы нашых дзяржаваў заўсёды жылі ў згодзе і сяброўстве, але, відаць, не ўсіх задавальняе такі стан рэчаў, і праз стварэнне такіх фільмаў робіцца спроба пасварыць беларусаў і палякаў.

Заклікаю спадара старшыню прыняць да ведама гэтыя заўвагі ды ўстрымацца ад распаўсюду гэтага фільму.

З павагаю, Віктар Гайсёнак».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?