Сёння — агульнанацыянальны суботнік
Паводле афіцыйных заяваў, чакаецца, удзел у суботніку па Беларусі прымуць больш за 3 млн. чалавек, у Мінску — 635 тыс.
У кожным рэгіёне Беларусі вызначаны асноўныя аб’екты, на якіх будуць арганізаваныя работы па добраўпарадкаванні.
У Мінскай вобласці ў ліку такіх аб’ектаў тэрыторыя будучага стадыёна ў Барысаве, мемарыяльны комплекс «Курган славы», тэрыторыя Мінскага абласнога тэхнапарку. Парадак навядуць на фізкультурна-аздараўленчых комплексах у Беразіно, Валожыне, Чэрвені, Стоўбцах.
БелТА
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ