Калектыў Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь падчас рэспубліканскага суботніка працуе на рэканструкцыі мінскага стадыёна «Дынама».
Кабякоў падкрэсліў, што ў адпаведнасці з патрабаваннем Аляксандра Лукашэнкі на працягу 2 — максімум 2,5 гадоў неабходна зрабіць стадыён «Дынама» аб’ектам сусветнага ўзроўню.
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта падкрэсліў, што гэта будзе дастаткова складаны ў архітэктурным выкананні аб’ект, бо патрабуецца забяспечыць вялікую колькасць глядацкіх месцаў. «Таму вялікі гонар і вялікае задавальненне прыняць удзел у стварэнні такога аб’екта», — адзначыў Андрэй Кабякоў.