Фота Яўгена Ерчака, tut.by.
Інфармацыю аб працы над пастаноўкай твору Адама Міцкевіча «Дзяды» я сустрэў з трымценнем і хваляваннем.І справа не толькі ў тым, што гэта ўлюбёнейшая мною рэч класіка, але найперш праз тое, што «Дзяды» гэта найбольш беларускі і найбольш маштабны з усіх напісаных паэтам твораў, які пры гэтым, да 1999 г., ніколі раней не перакладаўся на беларускую цалкам.
Спробы як вядома былі — але ці то па збегу абставінаў, ці па загадзе «зверху» праца над творам так і не была скончаная. Толькі напрыканцы
Але і пасля паэма «Дзяды», выдадзеная някепскім двухтомнікам, не была належна ацэненая шырокім беларускім паспольствам, у адрозненне, напрыклад, ад трохмоўнага, шыкоўна выдадзенага пад юбілей класіка, «Пана Тадэвуша» у перакладзе Бітэля. Можна спрачацца пра тое, што «пан Тадэвуш» апрыёры больш цікавы чытачу, як папсовейшы і лягчэйшы, але, так ці інакш, «Дзяды» заставаліся ў беларускай культурніцкай прасторы ў ценю іншых твораў Адама Міцкевіча фактычна да мінулага года, калі Лялечны тэатр зрабіў першую пастаноўку.
Улічваючы ўсе вышэй пададзеныя факты, увага да спектакля не магла быць звычайнай. Людзі ішлі глядзець «нашых» «Дзядоў» «нашага» Міцкевіча. І паглядзелі…
Мне, чалавеку без спецыяльных ведаў і асаблівай абазнанасці ў тэатральнай справе, немагчыма ацэньваць пастаноўку агулам, таму проста дазволю сабе пералічыць тое, што ўразіла.
Найперш, пытанні тэхнічнага кшталту — палове гледачоў не было чутно дыялогаў у першай дзеі, якія прамаўляліся праз шкло. Задума рэжысёра ясная — але…
Не зразумела адкуль у пачатку спектакля матывы глыбокай зімы, коўзанкі і г.д.? Усе ж памінальны дзень у першыя дні лістапада — а не ў студзені.
Чаму галоўная роля у першай дзеі ў старой кабеты, і яна неяк «перайграла» з шаманствам і «забіла» сабой эфір?
Чаму Густаў (Конрад) у другой дзеі паказаны ледзь не
Падалося, што героі занадта імпульсіўныя і істэрычныя — ад дзетак і старой, да філаматаў і чарцянятаў, вынятак хіба пробашч.«Дзяды» Адама Міцкевіча не ўтрымліваюць і дзясятай таго «шалу», больш за тое, яны маюць тонкі лірызм і нават шляхетны гумар пад вэлюмам лёгкай тугі, якога тут і знаку не было.
Ну, і нарэшце, рытарычнае пытанне — чаму не ўзятыя ў «абарот» сюжэты з апошняй часткі з Пецярбургам… там жа матэрыялу на асобны спектакль.
За тое былі выдатныя маналогі вязняў філаматаў, якія запалілі агонь ў вачах і акцёраў і гледачоў!
Былі
Была добрая музыка і выдатнае асвятленне.
Было рознае, і уражанні не адназначныя.
Але! Факт з’яўлення на сталічнай сцэне такой пастаноўкі — гэта вельмі і вельмі хораша, прыемна і важна! Да нас вяртаецца нашая гісторыя, літаратура і нацыянальная памяць.А тое, што авангардненька, то гэта святое права рэжысёра. Забароны спрабаваць рабіць «Дзяды»
Глядзі таксама: Аляксей Ластоўскі. Унікальны спектакль у Мінску, публіка вітала патрыятычныя эпізоды





