Чэшскае пасольства ў ЗША заклікала не блытаць Чачню з Чэхіяй пасля з'яўлення інфармацыі аб чэчэнскім паходжанні падазраваных у выбухах у Бостане.

У суботу амбасадар Чэхіі ў ЗША Пётр Гандалавіч заявіў, што сутыкнуўся з такога роду непаразуменнямі ў сацыяльных сетках, карыстальнікі якіх распаўсюджвалі інфармацыю аб меркаваных злачынцах.

Гандалавіч адзначыў у гэтай сувязі, што Чэхія - гэта краіна ў Цэнтральнай Еўропе, у той час як Чачня з'яўляецца часткай Расійскай Федэрацыі.

У сваю чаргу чэшскія інтэрнэт-карыстальнікі параілі амерыканцам падвучыць геаграфію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?