У Менску затрыманая група моладзі
А 18‑й у сталіцы была затрыманая група непаўнагадовых за расклейваньне ўлётак. Яны знаходзяцца ў Першамайскім РУУСе.
А 18‑й гадзіне ў Менску была затрыманая група непаўнагадовых (сама мала — тры чалавекі) за расклейваньне ўлётак з заклікам да ўдзелу ў «Эўрапейскім маршы».
Іх усіх адвезьлі ў Першамайскі РУУС. Цяпер яны разам з бацькамі сядзяць у актавай залі РУУСу, і зь імі праводзіцца «выхаваўчая праца».
Ёсьць інфармацыя, што асабісты надгляд дзяўчат праводзіўся міліцыянтамі ў адсутнасьці жанчын.
Хай людзі ўбачаць вашымі вачыма
Дасылайце на [email protected] вашы фатаздымкі. Зьмяшчайце народныя навіны. Паведамляйце пра пільныя здарэньні на тэлефоны
(029) 707-73-29,
(029) 613-32-32,
(017) 284-73-29
Хай людзі вас пачуюць!
Ул.інф.
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ