Згодна з высновамі экспэртаў, неапазнаны самалёт тройчы перасякаў паветраную мяжу Грузіі. Парушэньне паветранай мяжы ва ўсіх трох выпадках была зьдзейсьнена адным і тым жа апаратам.
Незалежная група экспэртаў пачала працу ў панядзелак. Яе ўзначальвае прадстаўнік Мінабароны Швэцыі. У яе складзе экспэрты з ЗША, Латвіі і Літвы.
Між тым заўтра ў Тбілісі чакаецца прыбыцьцё дэлегацыі расейскіх эспэртаў, якія са сваімі грузінскімі калегамі правядуць сваё расьледаваньне.
Тбілісі сьцьвярджае, што расейскі самалёт пасьля таго, як уварваўся ў паветраную прастору Грузіі, выпусьціў ракету па РЛС у раёне гораду Горы. Ракета не ўзарвалася. Расея адмаўляе гэты факт.





