СТВ, 00.05

posterЗагнаны (The Hunted)
ЗША, 2003, каляровы, 94 хв.
Рэжысэр: Ўільям Фрыдкін
Ролі выконваюць: Бэнісіё Дэль Тора, Томі Лі Джонз, Коні Нільсэн, Лесьлі Стэфансан, Джон Фін, Хасэ Зуніга, Рон Канада
Жанр: Баявік, трымценьнік
Адзнака: 5 (з 10)

Агенты ФБР бясьсільныя злавіць у лясах Арэгона забойцу. Яны зьвяртаюцца да адстаўнога спэцназаўца-паляўнічага (Томі Лі Джонз). Толькі ён здольны адшукаць свайго былога вучня Гэлема (Бэнісіё Дэль Тора), генія забойства й маскаваньня, які пасьля чарговага вайсковага канфлікту зьехаў з глузду й палюе на бязьвінных людзей.

Ўільям Фрыдкін – рэжысэр “Экзарцысту” і “Францускага сувязнога” не згубіў навыкаў, але стужка саступае яго ранейшым карцінам.

Томі Лі Джонз – у традыцыйнай ролі перасьледніка.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?