14 жніўня намесніку старшыні Беларускай сацыял‑дэмакратычнай партыі (Грамады), старшыні Мінскай гарадской партыйнай арганізацыі генерал‑маёру Валерыю Фралову спаўняцца 60 гадоў. З гэтай нагоды сябры кіраўніцтва БСДП і Заводскай партыйнай арганізацыі г. Мінска накіравалі яму віншавальную тэлеграму.

Дарагі Валерый Дзмітрыевіч!

Сёння ў Вас, нашага таварыша, юбілей, і мы рады павіншаваць Вас з гэтай падзеяй.

Імя генерала Фралова вядомае не толькі ў Беларусі. Аднойчы абраўшы шлях, Вы не збочваеце з яго. Ужо некалькі гадоў як мы ідзем разам у адных шэрагах і адчуваем Ваша надзейнае плячо.

Прыміце, дарагі Валерый Дзмітрыевіч, нашы шчырыя пажаданні Вам моцнага здароўя, бадзёрасці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Анатоль Ляўковіч, Святлана Алясюк, Іван Анташкевіч, Міхась Варанец, Ірына Вештард, Анатоль Гнеўка, Мечаслаў Грыб, Таісія Кабанчук, Ганна Канюс, Віктар Крываль, Валянціна Кудлацкая, Ігар Маслоўскі, Лілія Празарскова, Ігар Рынкевіч, Анатоль Сідарэвіч, Марына Статкевіч, Уладзімір Ткачонак, Алег Шабетнік, Вольга Шпакоўская.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0