Менская тэлевежа на вуліцы Камуністычнай падаравала людзям каляровае тэлебачаньне, а цяпер сталічныя майстры дораць новы колер ёй.

Альпіністы‑вышыньнікі пакрыюць сталічную мачту чырвоным і белым колерам — усяго спатрэбіцца паўтары тоны адмысловай фарбы. Прычым, мантажнікі‑скалалазы папярэджваюць, што ў раёне плошчы Перамогі машыны пад адкрытым небам лепш не пакідаць — пырскі фарбаў падчас моцных парываў ветру могуць разьлятацца на дзясяткі мэтраў.

Гэтая сталёвая канструкцыя, якая працінае неба, бачная практычна зь любой кропкі сталіцы. Менская тэлевежа далёка ня самая высокая — усяго 175 мэтраў. Аднак гэтых «усяго» ў свой час было даволі дастаткова, каб тэлевізійная карцінка і радыёсыгналы не скажаліся.

Абнаўляюць тэлевежу амаль альпіністы, і вышыня 150 мэтраў для іх не мяжа — было й 300 нават. Паўтары тоны фарбаў — традыцыйных колераў — белых і чырвоных, дзясяткі пэндзляў, замацаваных да гзымсаў, і ўстойлівы вэстыбулярны апарат.

Над абнаўленьнем сталічнага «таршэра» працуюць восем антэншчыкаў‑мачтавікоў. Унізе кантралююць працэс адважныя чырвонаармейцы, а на вышыні птушынага палёту пад аблокамі мэталічныя канструкцыі падрыхтоўваюць для афарбоўкі, бо, мяркуючы па іржы, да яе пэндзаль не дакранаўся амаль два дзясяткі гадоў.

Экстрэмальная праца не для слабанэрвовых дакладна. Сталічныя скалалазы — спорт і прафэсія. Цяпер антэншчыкі‑мачтавікі разьвесяць па ўсёй вежы так званыя «панчохі». Яны абароняць людзей ды іх аўтамабілі на зямлі ад пырскаў фарбы, якія ў залежнасьці ад парыву ветру могуць разнсоіцца па ўсім вакольлі.

Прыводзяць да ладу сталічную тэлевежу, як і ўвесь Менск, да 940‑годзьдзя гораду. Перадсьвяточная мітульга добра бачная зьверху. Кажуць, што тэлевежу на Камуністычнай можна будзе ўбачыць ня толькі ў новым колеры, але і ў новай ілюмінацыі, якая будзе мяняцца ў залежнасьці ад умоў надвор’я. Пакуль — гэта праект на пэрспэктыву, але дзівосныя ідэі, як кажуць сталічныя альпіністы, знойдуць сваё месца пад нябесным купалам Менску.

Паводле СТВ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0