11 жніўня ў вёсцы Малая Люцінка (Валожынскі раён) прайшло літаратурнае свята «Я бацькоўскаму краю адданы», прысвечанае 200‑годдзю з дня нараджэння беларускага паэта і драматурга Вінцэнта Дуніна‑Марцінкевіча.

На свята прыехалі ўраджэнцы Валожыншчыны: прафесар Вячаслаў Рагойша, паэт Віктар Шніп і кандыдат філалагічных навук, пісьменнік‑перакладчык Язэп Янушкевіч. Артысты Пяршайскага народнага тэатра паказалі ўрывак з фарса‑вадэвіля Дуніна‑Марцінкевіча «Залёты». Прагучалі вершы ў выкананні ўдзельнікаў народнага літаратурна‑мастацкага аб’яднання «Рунь».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?