Андрэй Чорны (злева) зарабляе, арганізуючы ў Беларусі гастролі маскоўскіх тэатраў. На фота — з Гошам Куцэнкам.

Андрэй Чорны (злева) зарабляе, арганізуючы ў Беларусі гастролі маскоўскіх тэатраў. На фота — з Гошам Куцэнкам.

«Першай пастаноўкай новага тэатра вырашылі зрабіць «Дзядоў», бо гэта твор беларускі, патрыятычны і актуальны», — расказвае Андрэй Чорны, кіраўнік «Тэатра Ч» і аднайменнага агенцтва, якое арганізуе гастролі маскоўскіх тэатраў у Беларусі.

«Мы даспявалі да яго гады тры, — кажа ён. — Чаму запрасілі літоўскую рэжысёрку? Не ў крыўду беларускім будзе сказана, але большасць з іх звязаная па руках і нагах. Дый эстэтыка, метафарычнасць, уласцівая літоўскаму тэатру, мне вельмі даспадобы. Яна не такая просталінейная, як наша. Някрошус вельмі цікавыя пытанні ставіць у сваіх спектаклях».

У тэатры Чорны займаецца менеджментам, арганізацыяй працэсу: «Сачу, каб ніхто з трупы ні ў чым не меў патрэбы». Колькі пастаноўка каштавала, ён сказаць адмовіўся: «Гэта рабілася не дзеля грошай, а для душы. Не ўсё вымяраецца грашыма».

Падыход да стварэння спектакля сапраўды быў душэўны. Рэпетыцыям папярэднічаў этап занурэння ў матэрыял: «Мы наведалі Завоссе, Навагрудак, нам спецыялісты чыталі лекцыі пра Міцкевіча — і ўжывую, і праз скайп».

Тэатр пакуль не мае ні сталага памяшкання, ні акрэсленага калектыву, але Чорнаму спадабалася працаваць з камандай, якая склалася на «Дзядах». Ён спадзяецца, што супраца з рэжысёрам і акторамі працягнецца.

Улетку трупа павязе «Дзяды» на тэатральны фестываль «Мельпамена Таўрыі» ў Херсон. Чакаюцца запрашэнні і з іншых фестываляў.

У наступных задумках — пастаноўка паводле рамана Тэры Прачэта «Варта! Варта!». «Гэта сатырычнае фэнтэзі, таксама актуальнае для нас», — кажа А. Чорны.

Рамуне Кудзманайце: «Калі б я рабіла гэты спектакль «Дзяды» ў Літве, гэта была б зусім іншая пастаноўка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?