Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт звярнуўся з велікодным пасланнем да беларускага народа. Тэкст яго паслання прыходзіцца на сайце sobor.by

У пасланні, у прыватнасці, гаворыцца:

Мы часта скардзімся на недасканаласць навакольнага свету. Але перамена гэтага свету да лепшага не можа адбыцца раней, чым мы самі паспрабуем зрабіць яго лепшым, пачаўшы з саміх сябе.
І ў Хрысце мы маем рэальную магчымасць перамяніць сваё жыццё.
Толькі ад нас залежыць, ці захочам мы ўстаць на барацьбу за сваю душу, за нашы сем'і, за наш народ — а ці дазволім нашаму жыццю паступова ператварацца ў пекла.

Гасподзь усё даў нам для таго, каб мы сталі спадкаемцамі Яго перамогі. Мужайцеся: Я перамог свет (Ін. 16: 33), — гаворыць Ён.

Гэты заклік звернуты не толькі да апосталаў. Ён звернуты і да нас з вамі, жыхароў сучаснай Беларусі.
Царква створана Богам для таго, каб усе мы маглі чэрпаць з Яе сілы на шляху да богазапаведанага міру. Нам дадзены Таінствы Споведзі і Прычасця, звяртаючыся да якіх, мы задаём рытм духоўнага жыцця, рытм перамогі над грахом.

Міласць Божая творыць цуды ў нашай роднай Беларусі, уваскрашаючы душы людзей, вырываючы іх з путаў роспачы і граху, бязвер'я і нянавісці. Але галоўная радасць нашага жыцця — Царква Хрыстова. Я веру, што пакуль беларусы будуць захоўваць у сваёй свядомасці паняцце пра святасць Царквы, Бог не пакіне нас.

Мітрапаліт Філарэт таксама звяртаецца да суайчыннікаў за мяжой:

Я вітаю з Пасхай Хрыстовай нашых суайчыннікаў, якія знаходзяцца за межамі Радзімы. Ваша памяць пра Беларусь і яе Царкву, ваша праца і малітвы вельмі важныя для нас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0