Ад панядзелка ў нашай краіне канчаткова ўсталюецца яснае надвор'е, а тэмпература пачне паступова павышацца, паведамляе сайт pogoda.by.

У сераду, 8 мая, у Мінску будзе +20—22°С, 9 мая — 23—23°С, а ў пятніцу, 10 мая, — фантастычныя 26°С градусаў цяпла.

У Брэсце + 25°С будзе ўжо ў сераду, а 10 мая — 25—27°С.

Такая ж тэмпература будзе ў Гомелі, а ў Віцебску ўсяго на градус ніжэй: 9 мая — 22—24°С, а 10 мая — 24—26°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?