23:45

Затрыманых журналістаў будуць судзіць заўтра, а 10:00 па адрасе: Праспект газеты «Праўда», 27.
Вінавацяць у непадпарадкаванні міліцыянтам, пакінулі да суда за кратамі.

Яны вярталіся з Акрэсціна, дзе сустракалі выйшаўшых на волю арыштантаў.

Як распавёў Аляксандр Ярашэвіч прэс-службе ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», яны разам з вядомым блогерам Дзмітрыем Галко (Будзімірам) падыходзілі да станцыі метро, калі побач спыніўся спецназаўскі мікрааўтобус і хлопцаў затрымалі.

Цяпер па інфармацыі ГА «БАЖ» Ярашэвіч і Галко знаходзяцца ў Маскоўскім РУУС Мінска, на іх складаюць адміністратыўныя пратаколы нібыта за непадпарадкаванне міліцыянтам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?