Фота Настассі Храловіч.

Фота Настассі Храловіч.

Фота Настассі Храловіч.

Фота Настассі Храловіч.

Фота Настассі Храловіч.

Фота Настассі Храловіч.

Фота Настассі Храловіч.

Фота Настассі Храловіч.

Фота Настассі Храловіч.

Фота Настассі Храловіч.

Фота Настассі Храловіч.

Фота Настассі Храловіч.

Фота Настассі Храловіч.

Фота Настассі Храловіч.

Фота Настассі Храловіч.

Фота Настассі Храловіч.

Фота Настассі Храловіч.

Фота Настассі Храловіч.

Фота Настассі Храловіч.

Фота Настассі Храловіч.

Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што новая дзяржаўная рэзідэнцыя, што будуецца на праспекце Пераможцаў у Мінску, будзе называцца «Палац незалежнасці». Са словаў Лукашэнкі, у комплексе з плошчай Дзяржаўнага сцяга новы палац падкрэсліць непахіснасць беларускай дзяржаўнасці і незалежнасці.

«Гэты комплекс быў задуманы як апошняя буйная кропка ў спрэчках аб нашай незалежнасці. Гэта, калі хочаце, дэманстрацыя таго, што Беларусь — гэта краіна, у гэтай краіне ёсць усё: ад зямлі, герба, сцяга і гэтага Палаца незалежнасці», — заявіў А.Лукашэнка на цырымоніі пачатку будаўніцтва жыллёвага комплексу «Магістр» для навуковай і творчай інтэлігенцыі. Пра гэта паведамляюць інфармацыйныыя агенцтвы.

Лукашэнка расказаў, што ў Палацы незалежнасці «будуць праходзіць асноўныя дзяржаўныя мерапрыемствы, пачынаючы ад уручэння замежнымі пасламі даверчых грамат і заканчваючы нарадай кіраўнікоў дзяржаў, якія прыязджаюць да нас». «Яны павінны прыязджаць і бачыць, што Беларусь — гэта дзяржава і нікому яе павярнуць і нахіліць больш не ўдасца. Гэта значыць, гэта галоўны цэнтр нашай краіны, цэнтр незалежнасці нашай дзяржавы», — сказаў А.Лукашэнка.

Што датычыць Плошчы дзяржаўнага сцяга, то А.Лукашэнка нагадаў, што, калі ён уступіў на пасаду кіраўніка дзяржавы, «на маім аўтамабілі быў бел-чырвона-белы штандар». «Але я заўсёды быў прыхільнікам гэтай [чырвона-зялёнай] сімволікі. Для мяне гэтыя сімвалы — душа народа», — заявіў А.Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?