Перад Днём Перамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны даюць зніжкі на многія віды паслуг, у тым ліку і на катанне на катамаранах,
паведамляе СТВ.

Так, сталічныя пункты пракату лодак і катамаранаў таксама гатовыя сустрэць ветэранаў. Зрэшты, як і штогод.

Праўда, паслуга запатрабавана нязначна. Арганізатары ўнеслі карэктывы: «забаўляльным бонусам» могуць скарыстацца ветэраны Айчыннай вайны, а таксама воіны-інтэрнацыяналісты. Дзеці і ўнукі герояў таксама не застануцца ў баку.

Расказвае Сяргей Юхнавец, начальнік спортпабудовы «Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр Цэнтральнага раёна Мінска»:

Даецца маламернае судна. Гэта іх права, з кім яны будуць катацца — з унукам, з дзіцем сваім.

Летась толькі звярталіся воіны-інтэрнацыяналісты. Ветэраны, напэўна, усё ж па прычыне свайго ўзросту не карысталіся паслугай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0