Пра паведаміла сёння міністр працы і сацыяльнай абароны Мар’яна Шчоткіна ў Палаце прадстаўнікоў перад прыняццем у першым чытанні паправак у Працоўны кодэкс Беларусі,
паведамляе БЕЛТА.

Міністр растлумачыла, што папраўкі ў тым ліку датычацца камандзіровачных пасведчанняў, якія прапануецца зрабіць неабавязковым дакументам. Рашэнне аб выкарыстанні або невыкарыстанні пасведчанняў будуць прымаць работадаўцы.

Адказваючы на пытанне дэпутата Валерыя Гушчы, міністр працы і сацыяльнай абароны адзначыла, што гэта навела вельмі шырока абмяркоўвалася. Пры гэтым яна падкрэсліла: «Мы ствараем умовы для вядзення бізнесу і спрашчэння бухгалтарскага ўліку». Міністр звярнула ўвагу, што калі работнік едзе ў камандзіроўку за мяжу, то за межамі Беларусі дзейнічаюць іншыя законы і ў прымаючай арганізацыі беларускі бок не можа патрабаваць ставіць пячатку і подпіс у камандзіровачным пасведчанні.

Прадстаўляючы праект закона ў парламенце, Мар’яна Шчоткіна паведаміла, што дзевяць з дзесяці працуючых грамадзян у Беларусі — наёмныя работнікі, якія заключылі працоўны дагавор.

Папраўкі ў кодэкс забараняюць дыскрымінацыю пры прыёме на работу на падставе ўзросту або месца жыхарства. Аднаго факта адзначэння ў аб’яве аб вакансіі патрабаванняў па ўзросту можа быць дастаткова для звароту ў суд. «Не вельмі добра, калі наймальнік устанаўлівае ўзроставы цэнз», — адзначыла Мар’яна Шчоткіна.

Акрамя таго, закрануты працоўныя адносіны ў прафесійным спорце. Урэгуляваны пытанні выплаты заработнай платы спартсменам і трэнерам у час адхілення ад спаборніцтваў і да прыняцця рашэнняў аб дыскваліфікацыі.
У гэты перыяд прапануецца плаціць за фактычна выкананую работу, але не менш як дзве трэці ад устаноўленай тарыфнай стаўкі (акладу). Гаворачы на гэту тэму, Мар’яна Шчоткіна падзякавала вядомаму спарсмену, дэпутату Вадзіму Дзевятоўскаму і ў цэлым прадстаўнікам спартыўнай сферы за дапамогу ў падрыхтоўцы «спартыўных» паправак.
Пашыраюцца магчымасці работы па сумяшчальніцтву. Напрыклад, будзе дазволена падзарабляць такім чынам у выхадныя дні, у вольны час або пры вымушаным прастоі прадпрыемства. Папраўкі спрашчаюць і парадак узгаднення водпускаў работнікаў.
Тэрміны будуць вызначацца з улікам меркавання работніка, але ў інтарэсах прадпрыемства. Пры гэтым калі ў калектыўным дагаворы прапісана, напрыклад, патрабаванне аб узгадненні з прафкамам, то яно па-ранейшаму будзе дзейнічаць. Таксама ўстанаўліваецца ліміт на работу сумяшчальніцтву — да 180 гадзін у год і да 10 гадзін у тыдзень. У той жа час здымаецца абмежаванне на работу па сумяшчальніцтву для кіраўнікоў камерцыйных арганізацый.
Новаўвядзенні датычацца і надомнай працы. Гэта паняцце пашыраецца. Мяркуецца, што надомнік зможа працаваць са сваімі інструменамі і матэрыяламі неабавязкова ў сваёй кватэры, а ў любым памяшканні.
Пры гэтым міністр працы і сацыяльнай абароны Мар’яна Шчоткіна адзначыла, што раней надомная праца была характэрна ў асноўным для хатніх гаспадынь і пенсіянераў. Цяпер ёй займаюцца маладыя людзі, прадстаўнікі розных інтэлектуальных прафесій.

Мар’яна Шчоткіна адзначыла, што, на думку міжнародных арганізацый, беларускае працоўнае заканадаўства гібкае і эфектыўнае, напрыклад, паводле ацэнкі Сусветнага банка, па такіх паказчыках Беларусь займае 32-ю пазіцыю з 183 краін.

Дзеючы Працоўны кодэксу Беларусі амаль 14 гадоў. З 2007 года ў яго не ўносіліся змяненні. Гэтыя папраўкі датычацца больш як 170 артыкулаў дакумента.
Работа над гэтымі змяненнямі і дапаўненнямі вялася амаль два гады. Папраўкі ў кодэкс на сённяшнім пасяджэнні выклікалі нямала пытанняў з боку дэпутатаў. Пасля абмеркавання законапраект быў прыняты ў першым чытанні.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?